Прывітанне, гэта Віталь Аляхновіч. Я раблю YouTube-канал аляхновіч пра тэхналогіі і навуку на беларускай мове, дзе выходзяць відэа з серыі "тэхнавука".

Таксама я – аўтар гікаўскага YouTube-канала "Відзік", дзе выходзіць аднайменны падкаст пра гульні і тэхналогіі і кіназнічка – рубрыка пра навіны кіно і серыялаў.

Таксама я вяду два Telegram-каналы:

  • "Бу-бу-будучыня" – гэта мікрадоза будучыні: дзіўнае, прыгожае, трывожнае, захапляльнае, недаацэненае;
  • "Аляхновіч | за кадрам" – тут уся актуальная інфа па маіх відэа і праектах, а таксама мае рэакцыі на тэхна, гульнявыя, штучныя і агулам розныя інфанагоды.

Агулам, ствараю кантэнт для тых, хто цікавіцца будучыняй, сучаснасцю і мінулым навукі і тэхналогій. І хоча цікавіцца гэтым па-беларуску.

Падтрымаць мяне можна на Patreon

альбо проста тут на сайце

Перайсці на Patreon

➕ Plus-падпіска

Калі вы гатовыя падтрымаць беларускамоўны кантэнт, які цалкам незалежна і самастойна стварае адзін чалавек, аформіце платную падпіску. Яна каштуе прыкладна ад $5 у месяц – гэта каля 16 рублёў ці 20 злотых. Цана аднаго кебаба 🥙

Гэта можна зрабіць проста праз гэты сайт

Заданаціць!

👉 Альбо аднаразова на BuyMeACoffee ☕️

➕ Падзяка ў відэа

Падтрымка суправаджаецца падзякай у цітрах да ролікаў на YouTube. Топавы ўзровень падтрымкі азначае, што гэтая падзяка будзе асаблівай: я агучу вашае імя, ці нікнэйм у блоку падзякі ў відэароліку ці падкасце. Канешне, калі вы гэтага захочаце. Вашая падтрымка таксама можа застацца і ананімнай.