Хто там любіць глядзець зацьменні сонца праз фальгу і маску зваршчыка? Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ESA) цяпер само стварае штучныя поўныя сонечныя зацьменні. У космасе. На заказ. Амаль як Uber Eclipse. І ўсё гэта дзякуючы місіі Proba-3, якая ўпершыню паказала, як гэта — калі два спадарожнікі лётаюць як адзін, нібыта прафесійны танцавальны дуэт у бязважкасці.

Proba-3’s first artificial solar eclipse
Today, the European Space Agency’s Proba-3 mission unveils its first images of the Sun’s outer atmosphere – the solar corona. The mission’s two satellites, able to fly as a single spacecraft thanks to a suite of onboard positioning technologies, have succeeded in creating their first ‘artificial total solar eclipse’ in orbit. The resulting coronal images demonstrate the potential of formation flying technologies, while delivering invaluable scientific data that will improve our understanding of the Sun and its enigmatic atmosphere.

Два касмічныя апараты (Каранограф і Акультыст – Coronagraph і Occulter) праляцелі як адзін на адлегласці 150 метраў адно ад аднаго без усялякага кантролю з Зямлі. Усё робіцца аўтаномна, з дакладнасцю да міліметра.

Proba-3 Occulter зацямняе Сонца для карабля Coronagraph

Спадарожнік Occulter бярэ на сябе ролю… ну, скажам так, касмічнага парасона, якая зацяняе Сонца. Ён нясе з сабой дыск памерам 1,4 метра, які дакладна засланяе яркі сонечны дыск для другога спадарожніка – Coronagraph. І ў выніку – штучнае поўнае зацьменне! А значыць, можна разглядзець сонечную карону – тую самую гарачую плазменную аўру, якая звычайна хаваецца ў яркім святле.

Сонечная карона, сфатаграфаваная з дапамогай ASPIICS апарата Proba-3

Навошта нам гэтая карона?

Сонечная карона – гэта не ўпрыгожанне, а сур’ёзная навуковая загадка. Яна гарачэйшая, чым паверхня Сонца, што абсалютна нелагічна і раздражняе фізікаў ужо дзесяцігоддзямі. А яшчэ менавіта там нараджаюцца сонечныя вятры і масавыя выкіды кароннай масы (CME) – тыя самыя, што могуць не толькі падсвяціць неба над Нарвегіяй палярным ззяннем, але і адключыць табе інтэрнэт у разгар гульні ці паслаць GPS навігатар у блуканку.

Інструмент ASPIICS зрабіў свае першыя здымкі кароны. І ведаеце што? Гэта як убачыць Мону Лізу без шкла і натоўпу турыстаў. Здымкі чыстыя, прыгожыя і неверагодна каштоўныя для навукі. ESA ўжо лічыць місію тэхналагічным трыумфам – усё дзякуючы дакладнай навігацыі і смелым інжынерным рашэнням спецоў з Еўропы, у тым ліку з Бельгіі і Іспаніі.

Звычайнае поўнае сонечнае зацьменне доўжыцца некалькі хвілін. Proba-3 можа трымаць штучнае зацьменне да 6 гадзін кожныя 19,6 гадзіны. Часу хапае, каб не толькі зірнуць, але і разглядзець усе дэталі, намаляваць, запісаць і прааналізаваць.

Пакуль астраномы вішчаць ад радасці, камп’ютарныя мадэлі таксама не адстаюць. ESA і KU Leuven стварылі праграму COCONUT, якая мадэлюе паводзіны сонечнай кароны. Цяпер, дзякуючы здымкам Proba-3, гэтыя мадэлі стануць яшчэ дакладнейшымі. Што важна, калі ты хочаш неяк падрыхтавацца да сонечнага гнева.