Перайсці да навігацыі Перайсці да артыкулаў Перайсці да зместу
аляхновіч
  • Sign up
  • Галоўная
  • Хто я?
  • Падзякаваць данатам
  • Залагініцца
Тэгі
  • тэг па падпісцы па падпісцы
  • тэг відзік відзік
  • тэг лонг лонг
  • тэг тэхнавука тэхнавука
  • тэг кіназнічка кіназнічка
  • тэг асабістае асабістае
  • чэры-🍒-пік
  • тэг фотакарткі фотакарткі
  • тэг linux linux
Сацсеткі
Падпісацца
аляхновіч
  • Галоўная
  • Тэгі
неВідзік №2. Заходзяць неяк Біл Гейтс і Лінус Торвальдс у бар...
  • Галоўная
  • Тэгі
відзік

неВідзік №2. Заходзяць неяк Біл Гейтс і Лінус Торвальдс у бар...

Віталь Аляхновіч Віталь Аляхновіч 15 ліпеня 2025 8 хв чытання
  • Падзяліцца ў X
  • Падзяліцца ў Facebook
  • Падзяліцца ў LinkedIn
  • Падзяліцца ў Pinterest
  • Email
неВідзік №2. Заходзяць неяк Біл Гейтс і Лінус Торвальдс у бар...
Змест старонкі
Разблакаваць поўны змест

👋 Вітаю, шаноўныя падпісчыкі рассылак Аляхновіча.

Спадзяюся, у вас усё добра на працы. У мяне, здаецца, яна таксама яшчэ ёсць. Амаль кожны дзень на мінулым тыдні мінімум тры гадзіны былі прысвечаны кар'ерным пытанням. Гэта былі такія духавымальныя міні-сумоўі, напоўненыя рэфлексіяй, цяжкімі пытаннямі і карыснымі высновамі.

Ці будуць яны актуальнымі ў свеце, дзе нейрасеткамі імкнуцца зменшыць расходы на утрыманне працоўнай сілы? Спадзяюся, што так.

AI пакрысе выштурхвае людзей з працоўных месц, працоўны ландшафт стае ўсё больш непрадказальным. З аднаго боку сайты Indeed і Glassdoor, фірмы па пошуку працы і ацэнцы супрацоўнікаў, звальняюць агулам 1300 чалавек з фармулёўкамі "AI змяняе свет і нам трэба адаптавацца". Індустрыя Human Resources патрабуе ўсё менш human. Ох, іронія.

Рэкруцёры карыстаюць AI, каб адсейваць тысячы рэзюме на адную вакансію, а кандыдаты ўзбройваюць ботаў нейрасеткавымі мазгамі, каб гэты вялікі фільтр прайсці. Індустрыя прыходзіць да думкі, што рэзюмэ памірае, таму ўсё больш кампаній пачынаюць эксперыментаваць з іншымі фарматамі: онлайн-сесіямі па рашэнні задач, партфоліа, тэставымі днямі. Усё тое, што цяжка падрабіць або аўтаматызаваць.

З іншага боку, некаторыя фірмы, што моцна разлічвалі на AI, цяпер вымушаныя наймаць human-аў, што зробяць добра. Спалілі электрычнасць, засралі атмасферу CO2, заплацілі за галюцынацыі, а потым заплацілі яшчэ раз за тое, каб усё выправіць.

Са свайго досведу скажу адное: лепш адразу рабіць добра і самому, чым спадзявацца на кагосьці і затым разбірацца ў чужой пісаніне і перапісваць яе.

Вось і даследаванне, якое гэтую думку падтрымлівае. Міжнародная даследчая група METR (Model Evaluation and Threat Research) правяла эксперымент з удзелам 16 дасведчаных распрацоўшчыкаў, якія працуюць з вялікімі опенсорснымі праектамі. Ім далі 246 розных заданняў – выпраўленні памылак, новыя функцыі, рэфактарынг – і падзялілі гэтыя заданні на дзве часткі: з выкарыстаннем AI-інструментаў і без. Атрымалася, што праца з AI замест чаканых плюс 20% да хуткасці дала мінус 19%. Так, замест "кодзіць не перакодзіць", атрымалі "марудзіць не перамарудзіць".

Эксперты і самі распрацоўшчыкі чакалі эканоміі часу, якой не было, калі інструменты штучнага інтэлекту былі рэальна выкарыстаны

А таму, пакуль ёсць магчымасць, не прамініце позіркам крафтавую людзкую плынь свядомасці, што правядзе вас па важных цікавостках са свету тэхналогій і круху гульняў.

Але спярша маю пытанне! Ці сустракаліся калі-небудзь Лінус Торвальдс і Біл Гейтс асабіста?

Першая сустрэча Гейтса і Торвальдса

Гэта неяк дзіўна, але Лінус Торвальдс, стваральнік ядра Linux, і Біл Гейтс, сузаснавальнік Microsoft, ніколі не сустракаліся. Здавалася б, такія знакавыя постаці для сучаснага лічбавага свету, але вядомыя адно адному былі толькі завочна. І вось абодва сустрэліся упершыню асабіста на вячэры, арганізаванай стваральнікам Sysinternals Маркам Русіновічам.

Гейтс і Торвальдс ў цэнтры, калі хто раптам не пазнаў

Па праўдзе кажучы, я не адразу паверыў ў сапраўднасць гэтага здымку, бо ў эпоху нейрасеткавых відэамадэляў усё вынятковая трэба ставіць пад сумнеў. Але затым прыгледзеўся да швэдара Біла Гейтса і зразумеў, гэты здымак мільярдэра — сапраўдны. Ëн не так даўно разыйшоўся з жонкай, а ўжо выглядае даволі неахайна.

Справа на здымку, дарэчы, легендарны Дэйв Катлер – чалавек, што кіраваў распрацоўкай Windows NT. Інжынеры Windows раней баяліся атрымліваць ад яго водгукі па коду. Калі яму нешта не падабалася, значыць, гэтага не было. Кропка. Неверагодна ўплывовы чалавек. Ëн з Лінусам таксама ніколі не сустракаўся ўжывую.

Show Stopper!: The Breakneck Race to Create Windows NT …
The phenomenal success of Bill Gates and his Microsoft …
GoodreadsG. Pascal Zachary
💡
«Showstopper!» — гэта яркі аповед пра стварэнне Microsoft Windows NT, магчыма, самага складанага праграмнага праекта з усіх калі-небудзь рэалізаваных. Гэта таксама партрэт Дэйва Катлера, бліскучага і часам жорстка агрэсіўнага галоўнага архітэктара NT.

«Ніякіх сур'ёзных рашэнняў па ядры не прымалася», — жартуе Русіновіч у паведамленні на LinkedIn.

Бабка з камнем

Гарачай тэмай для дыскусій на мінулым тыдні стала вось гэтае згенераванае нейрасеткай відэа бабкі з камнем, што разбівае шкляны мост сваім азадкам.

Яно сабрала ў розных алгарытмічных сметніцах штосьці каля 100 мільёнаў мільярдаў праглядаў. Калі раней 99% дзікунскага кантэнту ў сеціве было сапраўдным. Ну ці мінімум пастановачным. То цяпер кілаваты энергіі будуць сыходзіць на стварэнне і прагляд вось такога.

Не ведаю, ці ёсць у нас нейкія шансы на светлую будучыню. Мой тэхнааптымізм за апошнія гады цалкам выветрыўся.

This is an Xbox. Until it not

Microsoft пачала маштабную кампанію This is an Xbox. I цяпер гэта не проста слоган, а цэлая філасофія. У многіх Xbox усё яшчэ асацыюецца з кансоллю – пластыкавай скрыняй, што стаіць пад тэлевізарам і дазваляе бавіць час у гульнях. Але карпарацыя хоча пераканаць нас: Xbox – гэта цяпер і смартфон, і ноўтбук, і гульнявы планшэт, і нават VR-шлем.

Гэты артыкул толькі для платных падпісчыкаў

Станьце ўдзельнікам зараз і атрымайце доступ да ўсіх артыкулаў, эксклюзіўнага кантэнту і будзьце ў курсе ўсіх абнаўленняў.

Стаць удзельнікам

Ужо ёсць акаўнт? Увайсці

Чытаць далей

чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік №1. Сорак гадоў — і арганізм перазагружаецца

23 сак 2026 7 хв чытання
відзік

відзік №69. DLSS 5: як Nvidia збрахала геймерам — і чаму гэта не выпадковасць

20 сак 2026 6 хв чытання

Падпісацца на "чэры-пік"

Далучайся, каб не прапусціць новыя нумары рассылкі пра найлепшае з тэхналагічнага жыцця

Запішыце мяне
аляхновіч

Глыбока і шчыльна пра тэхналагічнае жыццё

  • Галоўная
  • Хто я?
  • Падзякаваць данатам
  • Залагініцца

© 2026 аляхновіч - Апублікавана з дапамогай Ghost і Thesis
Блог
чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік №1. Сорак гадоў — і арганізм перазагружаецца

23 сак 2026 7 хв чытання
відзік

відзік №69. DLSS 5: як Nvidia збрахала геймерам — і чаму гэта не выпадковасць

20 сак 2026 6 хв чытання
чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік №0. Кажуць, рассылкі ніхто не чытае

18 сак 2026 5 хв чытання
Відэаартыкул Платны артыкул відзік

відзік №68. AI спрычыніўся да масавага забойства?

12 сак 2026 9 хв чытання
linux

🎬 DaVinci Resolve на Linux: чаму H.264, H.265, AAC не працуюць і як гэта вырашыць

1 сак 2026 4 хв чытання
Відэаартыкул Платны артыкул відзік

відзік №67. Расліннае мяса прайграла бітву з рэальнасцю

18 лют 2026 4 хв чытання
Відэаартыкул Платны артыкул

тэхнавука+25. Гіганцкая калонія павукоў і новы тып арыгамі

12 ліст 2025 6 хв чытання
Відэаартыкул Платны артыкул

відзік-неВідзік №61. Зрабіў неяк тэхна-феадал новы Painkiller

23 каст 2025 7 хв чытання
лонг

🔥 Як шоу дронаў ператвараецца ў апакаліпсіс: кароткая гісторыя эвалюцыі

7 каст 2025 4 хв чытання
лонг

🥲 На жаль, менавіта Цукерберг зрабіў next big thing, і гэта разумныя акуляры

5 каст 2025 5 хв чытання
Загрузіць больш Вы дасягнулі канца спісу
  • Галоўная
  • Хто я?
  • Падзякаваць данатам
  • Залагініцца
  • Sign up
  • Галоўная
  • Хто я?
  • Падзякаваць данатам
  • Залагініцца
Тэгі
  • тэг па падпісцы па падпісцы
  • тэг відзік відзік
  • тэг лонг лонг
  • тэг тэхнавука тэхнавука
  • тэг кіназнічка кіназнічка
  • тэг асабістае асабістае
  • чэры-🍒-пік
  • тэг фотакарткі фотакарткі
  • тэг linux linux
Сацсеткі
чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік №1. Сорак гадоў — і арганізм перазагружаецца

23 сак 2026 7 хв чытання
відзік

відзік №69. DLSS 5: як Nvidia збрахала геймерам — і чаму гэта не выпадковасць

20 сак 2026 6 хв чытання
чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік №0. Кажуць, рассылкі ніхто не чытае

18 сак 2026 5 хв чытання
Відэаартыкул Платны артыкул відзік

відзік №68. AI спрычыніўся да масавага забойства?

12 сак 2026 9 хв чытання
linux

🎬 DaVinci Resolve на Linux: чаму H.264, H.265, AAC не працуюць і як гэта вырашыць

1 сак 2026 4 хв чытання
Відэаартыкул Платны артыкул відзік

відзік №67. Расліннае мяса прайграла бітву з рэальнасцю

18 лют 2026 4 хв чытання
Відэаартыкул Платны артыкул

тэхнавука+25. Гіганцкая калонія павукоў і новы тып арыгамі

12 ліст 2025 6 хв чытання
Відэаартыкул Платны артыкул

відзік-неВідзік №61. Зрабіў неяк тэхна-феадал новы Painkiller

23 каст 2025 7 хв чытання
лонг

🔥 Як шоу дронаў ператвараецца ў апакаліпсіс: кароткая гісторыя эвалюцыі

7 каст 2025 4 хв чытання
лонг

🥲 На жаль, менавіта Цукерберг зрабіў next big thing, і гэта разумныя акуляры

5 каст 2025 5 хв чытання
Загрузіць больш Вы дасягнулі канца спісу
Падпісацца