Sony выпусціла новае пакаленне сваіх флагманскіх навушнікаў з актыўнай шумаізаляцыяйWH-1000XM6. Упершыню за тры гады мадэль атрымала не столькі знешні, колькі функцыянальны апгрэйд: лепшы гук, магутнейшая ізаляцыя, зручнейшая канструкцыя — але і вышэйшы кошт. Самая галоўная змена — навушнікі зноў можна складаць, што значна спрашчае транспарціроўку.


Хутчэй валасы выпадуць, чым яны зламаюцца

З бесправаднымі навушнікамі Sony розных мадэляў я ўжо хутка як 10 год. Першыя WH-H900N са мной дзесьці з 2017 года і да гэтай пары выдатна трымаюць батарэйку. Месцамі крыху патрэскалася накладка на дузе на галаве, ды амбушуры двойчы мяняў, бо таксама зношваюцца.

Са старымі валасамі, вачыма і навушнікамі

А вось на мінулы ДН падарыў сабе WH-1000XM4 - пазамінулыя флагманскія. Самая актуальная да гэтага моманту флагманская мадэль WH-1000XM5 мне не спадабалася круглай дугой і адсутнасцю магчымасці па-чалавечы іх скласці.

Дарэчы, дагэтуль не разумею, навошта так складана называць свае флагманскія навушнікі. Навошта ўсе гэтыя лічбы і літаркі ў маркетынгавай назве для шырокай аўдыторыі? Чаму б не даць якое мілагучнае імя і павялічваць асноўную серыйную літарку? Японцы...

З новымі валасамі, вачыма і навушнікамі

Яна была добрая, але не настолькі, каб адмовіцца ад складнога дызайну. Новая XM6 спрабуе сабраць найлепшыя рысы ўсіх папярэднікаў. Аднак за палепшанні прыйдзецца заплаціць: $449, што даражэй не толькі за XM5, але і за Bose QuietComfort Ultra.

Дарэчы, Sony не спяшалася з абнаўленнем — прайшло цэлых 3 гады, і гэта, відаць, самы доўгі перапынак у гісторыі лінейкі.

Галоўнае з аглядаў

Складная канструкцыя вяртаецца — навушнікі зноў можна скласці дзякуючы новай шарнірнай сістэме.

Лепшая шумаізаляцыя — Sony сцвярджае, што новы чып пераўзыходзіць усе папярэднія і канкурэнтаў.

Палепшаны гук — новыя драйверы і дапамога студыйных інжынераў Sony далі чысціню гуку і выразнасць вакалаў.

Новы чахол — больш кампактны, з магнітнай зашпількай, якую зручна закрываць нават адной рукой.

Фізічныя паляпшэнні — шырэйшая дуга, лепш размеркаваны ціск, здымныя амбушуры, адрозныя кнопкі.

Адначасовае праслухоўванне і зарадка — упершыню можна зараджаць і слухаць музыку, але толькі з дапамогай двух кабеляў (USB-C і 3.5mm).

30 гадзін працы з ANC, 40 без — акумулятар застаўся такім жа, як у XM5.

Штучны інтэлект у мікрафонах — 6 мікрафонаў для размоў, 12 усяго з удзелам AI для паляпшэння якасці голасу.

Фішкі, якіх можна не заўважаць — новыя рэжымы віртуальнага гучання (“пакой”, “кавярня”, “кінатэатр”) выглядаюць як абсалютна непатрэбны маркетынг.


У продажы WH-1000XM6 ужо даступныя па цане $449. Гэта на $50 даражэй, чым мадэль XM5 на старе продажаў. Улічваючы палепшаную функцыянальнасць, яны могуць стаць добрай інвестыцыяй для тых, у каго старыя навушнікі ўжо на мяжы.

Але для тых, хто ўжо валодае нават XM4, пераход не выглядае абавязковым. Са сваімі я яшчэ мабыць гадоў 6-7 буду. Пачакаю 7-ю ці 8-ю мадэль. Чамусьці новы дызайн у мяне не клікае: чацвёркі падабаюцца неяк больш.

Карысныя спасылкі:

We spent a week with the Sony WH-1000XM6, and it mostly delivers
The latest update to the most popular ANC headphones is here, but are they any good? Find out in our Sony WH-1000XM6 review.
Sony WH-1000XM6 Review: Hail to the New Noise-Canceling King
Sony upgraded the design and performance of its flagship noise-canceling headphones, pushing them slightly ahead of the competition. But not surprisingly, their price has also increased.
Sony WH-1000XM6 hands-on: back to the fold
A little better and $50 more expensive.