Сцэна America’s Got Talent, на ёй – не людзі, а пяць жоўтых, чатырохногіх робатаў Spot ад кампаніі Boston Dynamics. Танцуюць пад Queen – Don’t Stop Me Now, нібы сапраўдны балетны ансамбль. Робаты круцяць рукамі/галовамі, маршыруюць у страі, а голас Фрэдзі Мерк’юры трымае рытм. Але – раптам адзін з іх падае. Не спатыкаецца, а проста губляе раўнавагу і плюхаецца на сцэну.

І што б вы думалі? Астатнія не разгубіліся: сціснулі шэрагі і дацягнулі нумар без адзінай затрымкі. Калі ж адзін з суддзяў спытаў: "А можна таго, што ўпаў, адрамантаваць?", прадстаўнік кампаніі з усмешкай адказала: "У нас у Boston Dynamics ёсць дэвіз: зрабі, зламай, напраў." І тут – бум! – упаўшы робат уздымаецца на ногі, як нічога і не было. Публіка ў экстазе. Усе чатыры суддзі кажуць "так" і адпраўляюць робататрупу ў наступны тур.

Робаты не толькі дзеля шоў

Spot – гэта не проста YouTube-зорачка, што ўмее танчыць і адкрываць дзверы. Гэта 75 тысяч долараў чыстай тэхналагічнай грацыі. Гэта адзіная мадэль Boston Dynamics, якую можна купіць, і ў свеце ўжо больш за 1500 такіх.

Іх галоўная перавага – ногі. Не колы, не гусеніцы, а ногі. Гэта значыць, што яны могуць пераходзіць праз лесвіцы, гразь, аскепкі, – карацей, там, дзе звычайная тэхніка разгубіцца. Іх выкарыстоўваюць на прамысловых прадпрыемствах, для выяўлення газавых уцечак, а ў Нью-Ёрку нават спрабавалі пусціць на патруль (праўда, нядоўга – грамадзяне былі не ў захапленні, калі замест паліцэйскага ў двары стаіць жалезны сабака).

Зараз адзін такі робат працуе на будоўлі хмарачоса The Brook у Брукліне.

Spot выконвае прыземленыя, але вельмі карысныя задачы:

  • робіць 360-градусныя фота і відэа;
  • збірае 3D-даныя з дапамогай лазернага сканавання;
  • фіксуе прагрэс будаўніцтва;
  • знаходзіць патэнцыйна небяспечныя месцы на пляцоўцы

Выкарыстанне робата скарачае час, які рабочыя выдаткоўваюць на руцінныя і карпатлівыя задачы — напрыклад, тыя, што звычайна займалі 1–2 гадзіны

Meet Spot: Robot dog helps build Brooklyn’s newest skyscraper • Brooklyn Paper
The development’s general contractor, Suffolk, deployed a four-legged tool — Spot the robot dog — designed by engineering and robotics company Boston Dynamics

Верагодна, гэта стала магчымым пасля нядаўняй абновы ПЗ і жалеза робата.

Мадыфікацыя Orbit 5.0 дазваляе робату Spot не проста фатаграфаваць, а аўтаматычна распазнаваць праблемы: смецце, разлівы, карозію, зніклыя вогнетушыцелі. Гэта адбываецца без ручнога перагляду фота — праграмнае забеспячэнне сама вызначае, ці ёсць праблема.

Orbit 5.0 adds features to Boston Dynamics’ Spot quadruped robot - The Robot Report
Boston Dynamics has added capabilities for scalable fleet management and insights from inspection data to Orbit 5.0 for Spot.

Ад каранціну да мастацтва

У 2020 годзе, калі людзі сядзелі па дамах, робаты Spot працавалі: напрыклад, на заводах SpaceX. А ў Японіі іх нават ставілі на трыбуны бейсбольнага стадыёна – віталі гульцоў замест гледачоў. Усё па пандэмійных правілах – дыстанцыя, мінімум рызыкі.

Але Spot паспеў пабываць і ў мастацтве: у 2022 годзе мастачка Агнешка Пілят прымайстравала да яго ног падушачкі з фарбай, і робат напісаў карціну, якую потым прадалі за 40 тысяч долараў. У тым жа годзе адзін з робатаў, перафарбаваны і гатовы да кінакамеры, засвяціўся ў серыяле "Кніга Боба Фета" па "Зорных войнах".


Так, выступ быў пастановачны да апошняй секунды. А ці пераможа робат на America’s Got Talent – пакажа час. Але адно ўжо зразумела: тэхніка выйшла на сцэну, і робаты здольныя не толькі круціць гайкі, але і танчыць пад Queen. І нават калі спатыкнуцца – умеюць узняцца. Як і ўсе мы, дарэчы.