У Тэхасе, на стартавай пляцоўцы каля мяжы з Мексікай, інжынеры SpaceX нарэшце здолелі зрабіць тое, што не атрымлівалася некалькі апошніх спроб. У аўторак увечары іх гіганцкая ракета Starship паспяхова ўзнялася ў неба, вывела выпрабавальныя спадарожнікі для Starlink і скончыла палёт кантраляваным прызямленнем у Індыйскім акіяне. А яе першая прыступка – Super Heavy – акуратна плюхнулася ў Мексіканскі заліў. І галоўнае! Гэтым разам выбух у канцы быў з чаканых.

0:00
/0:47

Дарэчы, гэтая спроба адбылася толькі з трэцяга заходу. У нядзелю стартаваць перашкодзіла ўцечка ў сістэме падачы кіслароду, у панядзелак – навальніца, а вось у аўторак надвор’е і тэхніка нарэшце памірыліся. У ракету перад узлётам залілі прыкладна 4,5 мільёна кілаграмаў звышхалоднага метану і кіслароду, і яна паспяхова пайшла ў палёт.

Але галоўнае выпрабаванне для Starship не ўзлёт, а вяртанне. Пры ўваходзе ў атмасферу корпус награваецца да 1430° C. Гэтага хапіла б, каб расплавіць алюміній. Таму карабель пакрыты дзясяткамі тысяч спецыяльных керамічных плітак, якія нагадваюць вялікія шашкі. Проблема ў тым, што яны любяць адлятаць як цэгліны з вясковай печы. SpaceX пастаянна мадыфікуе цеплаахоўныя матэрыялы, каб яны вытрымлівалі шматразовыя палёты. Ілан Маск нават пажартаваў, што галоўнае «не страціць пліткі па дарозе».

Што далей? SpaceX марыць лавіць вяртанневыя караблі з дапамогай велізарных чопсцікаў – механічных рук на стартавай вежы. Гэта дазволіла б хутчэй запускаць Starship зноў, літаральна як «запраўка і ў дарогу». Але да гэтага яшчэ трэба даказаць, што цеплаахоўная сістэма вытрымае серыю палётаў без сур’ёзных пашкоджанняў.

NASA таксама сочыць за гэтымі выпрабаваннямі. І нядзіўна, бо амерыканскае космаагенцтва заключыла з SpaceX кантрактаў на больш чым 4 мільярды долараў, каб менавіта Starship высадзіла астрантаў на Месяц у рамках праграмы Artemis. Але Маск у апошніх інтэрв’ю больш любіць казаць пра Марс, а Месяц для яго – нібыта ўжо пройдзены этап.

Карацей, SpaceX пакуль змагаецца з пліткавым квестам і вучыць сваю суперракету вяртацца дадому без стратаў. Але нават гэтая спроба паказала: крок за крокам яны ідуць наперад. І калі ўсё атрымаецца, то наступным разам, можа, ужо не толькі мора пабачыць Starship, але і чопсцікі Меказіллы на пляцоўцы. А там, глядзіш, і першыя квіткі на Марс пачнуць прадаваць – без зніжкі, вядома ж.

📡 Падпісвайцеся, калі хочаце яшчэ больш навін пра зоркі, чорныя дзіркі і іншыя дзівацтвы Сусвету

Далучыцца