Перайсці да навігацыі Перайсці да артыкулаў Перайсці да зместу
аляхновіч
  • Sign up
  • Галоўная
  • Хто я?
  • Падзякаваць данатам
  • Залагініцца
Тэгі
  • тэг па падпісцы па падпісцы
  • тэг відзік відзік
  • тэг лонг лонг
  • тэг тэхнавука тэхнавука
  • тэг кіназнічка кіназнічка
  • тэг асабістае асабістае
  • чэры-🍒-пік
  • тэг фотакарткі фотакарткі
  • тэг linux linux
Сацсеткі
Падпісацца
аляхновіч
  • Галоўная
  • Тэгі
тэхнавука+25. Гіганцкая калонія павукоў і новы тып арыгамі
  • Галоўная
  • Тэгі

тэхнавука+25. Гіганцкая калонія павукоў і новы тып арыгамі

Віталь Аляхновіч Віталь Аляхновіч 12 лістапада 2025 6 хв чытання
  • Падзяліцца ў X
  • Падзяліцца ў Facebook
  • Падзяліцца ў LinkedIn
  • Падзяліцца ў Pinterest
  • Email
тэхнавука+25. Гіганцкая калонія павукоў і новы тып арыгамі
Змест старонкі
Разблакаваць поўны змест

👋 Вас вітае пашыраная версія "тэхнавукі"! Тут больш тэмаў, спасылак і інфармацыі, чым даходзіць да відэа.

Пэўна, галоўнай тэмай гэтага выпуска можна назваць робата Neo і матэматычна лагічны доказ таго, што мы жывем не ў матрыцы.

Ад нашай эпохі застануцца адныя абяцанкі

Кампанія 1X Technologies прадставіла хатняга робата Neo, які, паводле рэкламы, здольны рабіць усё – ад паліўкі кветак да складання бялізны. Але на практыцы высветлілася, што 99% гэтых “аўтаномных” дзеянняў выконвае чалавек у VR-шлеме, які дыстанцыйна кіруе робатам. Журналістка Wall Street Journal пераканалася, што без аператара Neo не робіць літаральна нічога. Усё гэта стварае ўражанне, што пакуль нам прадаюць не тэхналогію будучыні, а кепска ўпакованае абяцанне.

Кампанія тлумачыць, што ў 2026 годзе Neo ўжо нібыта зможа рабіць усё самастойна, але для гэтага патрэбныя мільёны запісаў з вашых кватэр: відэа, гукі, рухі, каб навучыць штучны інтэлект разумець і дзейнічаць. І за гэта вы яшчэ павінны заплаціць 20 000 долараў, пры тым што вас праз камеру будзе назіраць аператар. Так што, пакуль іншыя мараць пра разумных памочнікаў, першыя “шчасліўцы” атрымліваюць толькі платную дэманстрацыю будучыні з элементамі падглядання.

Матрыца адмяняецца

Даследчыкі з Універсітэта Брытанскай Калумбіі (UBCO) матэматычна даказалі, што Сусвет ня можа быць камп’ютарнай сімуляцыяй. Каманда на чале з доктарам Мірам Файзалам і вядомым фізікам Лоўрэнсам Краўсам паказала: у аснове рэальнасці ляжыць нешта глыбейшае за любую праграму. Тое, што яны называюць “неалгарытмічным разуменнем”. Фізіка даўно сышла за межы механікі Ньютана: тэорыя адноснасці, квантавая механіка і квантавая гравітацыя паказалі, што нават прастора і час – не аснова, а вынік больш глыбокай структуры, своеасаблівага інфармацыйнага “платонаўскага свету”. Але нават гэты свет немагчыма поўнасцю апісаць праз вылічэнні, так як ён выходзіць за межы таго, што можа пралічыць любы алгарытм.

Навукоўцы выкарыстоўваюць тэарэму няпоўнасці Гёдэля, каб паказаць: існуюць праўдзівыя факты, якія нельга даказаць з дапамогай лагічных правілаў. А паколькі любая сімуляцыя – гэта набор інструкцый і вылічальных правілаў, то рэальнасць, якая ўтрымлівае такія “непадлічальныя” ісціны, не можа быць праграмай. Іншымі словамі, калі Сусвет утварае самі законы прасторы і часу, ён не можа змяшчацца ў іх. Гэта даследаванне ўпершыню пераносіць гіпотэзу “мы жывем у матрыцы” з вобласці філасофіі ў фізіку і ставіць на ёй навуковую кропку.

Унітазны папарацы

Амерыканская кампанія Kohler Health запусціла дзіўную навінку – разумную туалетную камеру Dekoda коштам 599 долараў, якая аналізуе мачу і кал, каб даваць падказкі пра здароўе. Прылада мацуецца да ўнітаза, адпраўляе здымкі ў воблака для апрацоўкі, які вызначае ўзровень гідратацыі, кансістэнцыю стулу і нават прысутнасць гемаглабіну. Усё гэта суправаджаецца падпіскай за 7 долараў на месяц. Вынікі выглядаюць як стандартныя парады тыпу “папі вады” або “еш больш гародніны”, але за імі стаяць дзясяткі фота твайго туалета на серверы вытворцы. 😅

Ідэя, безумоўна, у духу часу: “разумная” прыбіральня – гэта люстэрка чалавечага здароўя. Дэвайс можа быць карысны для ранняга выяўлення праблем (напрыклад, крыві ў кале), але пакуль выглядае як дарагі, недасканалы і патэнцыйна інвазіўны эксперымент: “вялікі брат” заглядае ў нашу прыбіральню.

Фермы мёртвых

У розных кутках света існуюць спецыяльныя даследчыя палі, вядомыя як “body farms” – месцы, дзе навукоўцы вывучаюць, як раскладаюцца чалавечыя целы, каб дапамагаць крыміналістам лепш вызначаць час і ўмовы смерці. Гэта не сцэна з фільма жахаў, а рэальныя лабараторыі пад адкрытым небам, куды ахвотнікі загадзя ахвяруюць свае целы. Тут даследуюць усё: уплыў тэмпературы, сезонаў, складу цела, нават хваробаў і лекаў на хуткасць дэградацыі тканак. Целы раскладваюць пад адкрытым небам або закапываюць у зямлю і назіраюць гадамі, пакуль яны не ператворацца ў косткі. Побач з трупамі працуюць вучні, паліцэйскія, пажарныя інспектары – усе, хто вучыцца разбірацца ў складанай анатоміі смерці.

Гэты артыкул толькі для платных падпісчыкаў

Станьце ўдзельнікам зараз і атрымайце доступ да ўсіх артыкулаў, эксклюзіўнага кантэнту і будзьце ў курсе ўсіх абнаўленняў.

Стаць удзельнікам

Ужо ёсць акаўнт? Увайсці

Чытаць далей

чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік #4. Польскі "падатак на Саладуху"

5 трав 2026 8 хв чытання
Выбраны артыкул Відэаартыкул

007 First Light - Фінальныя ўражанні ад гульні

1 трав 2026 6 хв чытання

Падпісацца на "чэры-🍒-пік"

Далучайся, каб не прапусціць новыя нумары рассылкі пра найлепшае з тэхналагічнага жыцця

Запішыце мяне
аляхновіч

Глыбока і шчыльна пра тэхналагічнае жыццё

  • Галоўная
  • Хто я?
  • Падзякаваць данатам
  • Залагініцца

© 2026 аляхновіч - Апублікавана з дапамогай Ghost і Thesis
Блог
чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік #4. Польскі "падатак на Саладуху"

5 трав 2026 8 хв чытання
Выбраны артыкул Відэаартыкул

007 First Light - Фінальныя ўражанні ад гульні

1 трав 2026 6 хв чытання
Відэаартыкул

Palantir: маніфест тэхнафашызму ў 22 пунктах

29 крас 2026 11 хв чытання
чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік №3. Па вялікаму і па маленькаму ў космасе

14 крас 2026 7 хв чытання
Відэаартыкул відзік

відзік №70. Пра цвердацельную батарэю Donut Lab

11 крас 2026 6 хв чытання
чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік №2. За 384 400 кіламетраў ад зямнога вар'яцтва

1 крас 2026 6 хв чытання
чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік №1. Сорак гадоў — і арганізм перазагружаецца

23 сак 2026 7 хв чытання
відзік

відзік №69. DLSS 5: як Nvidia збрахала геймерам — і чаму гэта не выпадковасць

20 сак 2026 6 хв чытання
чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік №0. Кажуць, рассылкі ніхто не чытае

18 сак 2026 5 хв чытання
Відэаартыкул Платны артыкул відзік

відзік №68. AI спрычыніўся да масавага забойства?

12 сак 2026 9 хв чытання
Загрузіць больш Вы дасягнулі канца спісу
  • Галоўная
  • Хто я?
  • Падзякаваць данатам
  • Залагініцца
  • Sign up
  • Галоўная
  • Хто я?
  • Падзякаваць данатам
  • Залагініцца
Тэгі
  • тэг па падпісцы па падпісцы
  • тэг відзік відзік
  • тэг лонг лонг
  • тэг тэхнавука тэхнавука
  • тэг кіназнічка кіназнічка
  • тэг асабістае асабістае
  • чэры-🍒-пік
  • тэг фотакарткі фотакарткі
  • тэг linux linux
Сацсеткі
чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік #4. Польскі "падатак на Саладуху"

5 трав 2026 8 хв чытання
Выбраны артыкул Відэаартыкул

007 First Light - Фінальныя ўражанні ад гульні

1 трав 2026 6 хв чытання
Відэаартыкул

Palantir: маніфест тэхнафашызму ў 22 пунктах

29 крас 2026 11 хв чытання
чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік №3. Па вялікаму і па маленькаму ў космасе

14 крас 2026 7 хв чытання
Відэаартыкул відзік

відзік №70. Пра цвердацельную батарэю Donut Lab

11 крас 2026 6 хв чытання
чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік №2. За 384 400 кіламетраў ад зямнога вар'яцтва

1 крас 2026 6 хв чытання
чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік №1. Сорак гадоў — і арганізм перазагружаецца

23 сак 2026 7 хв чытання
відзік

відзік №69. DLSS 5: як Nvidia збрахала геймерам — і чаму гэта не выпадковасць

20 сак 2026 6 хв чытання
чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік №0. Кажуць, рассылкі ніхто не чытае

18 сак 2026 5 хв чытання
Відэаартыкул Платны артыкул відзік

відзік №68. AI спрычыніўся да масавага забойства?

12 сак 2026 9 хв чытання
Загрузіць больш Вы дасягнулі канца спісу
Падпісацца