👋 Вітанкі, паважаныя спонсары!
Гэтым летам я пісаў не толькі сцэнары, але і код... Хацеў бы я сказаць, але насамрэч гэта быў вайб-код.
"Утульнае" беларускае месца, дзе можна абмяркоўваць тэхналогіі, гульні, жалеза, космас і чытво па-беларуску. Уладкаванае як Рэдзіт або DTF: суполкі, стужка, галасаванне, трэды каментароў. Мне такога не хапала, і я не знайшоў, дзе яго ўзяць.

Гэта не гатовы канструктар, а таму сёе-тое зламаецца, і зламаецца менавіта на вас. Калі вы захочаце паўдзельнічаць у бэта-тэсце версіі 1.0.
Там ёсць "Самы разумны" бот, які кожныя 15 хвілін чытае навінавыя крыніцы, па камандзе чалавека робіць беларускі агляд. Сам нічога не публікуе: кладзе чарнавік, а далей чалавек глядзіць, рэдагуе і вырашае.
Сайт закрыты. Без уваходу не відаць нічога, а ўвайсці можна толькі па інвайт-кодзе. Калі вас цікавіць, адгукніцеся ў тэлеграм канале.
Заходзьце і паспрабуйце яго зламаць. Што знойдзеце, пішыце ў каментары пад запісам 1.0.