Кур'ёзнае здарэнне адбылося з абцякальнікам карыснай нагрузкі новай аўстралійскай ракеты. Ëн павінен быў аддзяліцца праз некалькі хвілін ПАСЛЯ старту, але адваліўся за некалькі гадзін ДА старту: "электрычная няспраўнасць прывяла да спрацоўвання сістэмы, якая адкрывае насавы абцякальнік ракеты (абцякальнік карыснай нагрузкі)" – паведаміла кампанія Gilmour Space.

𝗧𝗲𝘀𝘁𝗙𝗹𝗶𝗴𝗵𝘁𝟭 – 𝗣𝗼𝘀𝘁𝗽𝗼𝗻𝗲𝗱 𝗱𝘂𝗲 𝘁𝗼… | Gilmour Space Technologies | 45 comments
𝗧𝗲𝘀𝘁𝗙𝗹𝗶𝗴𝗵𝘁𝟭 – 𝗣𝗼𝘀𝘁𝗽𝗼𝗻𝗲𝗱 𝗱𝘂𝗲 𝘁𝗼 𝗽𝗿𝗲-𝗹𝗮𝘂𝗻𝗰𝗵 𝗮𝗻𝗼𝗺𝗮𝗹𝘆 During final launch preparations last night, an electrical fault triggered the system that opens the rocket’s nose cone (the payload fairing). This happened before any fuel was loaded into the vehicle. Most importantly, no one was injured, and early checks show no damage to the rocket or the launch pad. We have a replacement nose cone in our factory on the Gold Coast that will be sent to the launch site and installed after a full investigation into what caused the issue. 𝗔𝘀 𝗮 𝗿𝗲𝘀𝘂𝗹𝘁, 𝘄𝗲’𝗹𝗹 𝗯𝗲 𝗽𝗼𝘀𝘁𝗽𝗼𝗻𝗶𝗻𝗴 𝘁𝗵𝗶𝘀 𝘁𝗲𝘀𝘁 𝗹𝗮𝘂𝗻𝗰𝗵 𝗰𝗮𝗺𝗽𝗮𝗶𝗴𝗻 to fully understand what happened and make any necessary updates. While we’re disappointed by the delay, our team is already working on a solution and we expect to be back at the pad soon. We’ll share a new TestFlight1 date once it’s confirmed. Ad Astra | 45 comments on LinkedIn

Першая арбітальная ракета кампаніі Gilmour Space не змагла стартаваць. Сама ракета і пляцоўка не пацярпелі, але запуск адкладзены.

На борце няўдалай місіі не было спадарожнікаў, бо гэта быў тэставы запуск. Кампанія паведаміла, што правядзе поўнае расследаванне і заменіць конус.

Gilmour Space — адзін з флагманаў аўстралійскага касмічнага стартап-сектара, заснаваны ў 2012 годзе. Сёння ў кампаніі працуе больш за 200 інжынераў і тэхнікаў.

Запуск ракеты Eris меў стаць гістарычнай падзеяй — першы аўстралійскі носьбіт, што дасягнуў бы арбіты. Дарэчы, апошнія запускі з тэрыторыі Аўстраліі адбываліся яшчэ ў 60-я гады — і тое былі амерыканскія і брытанскія ракеты.

У Gilmour Space уклалі каля $90 млн, у тым ліку дзяржаўныя грошы. Надзеі вялікія.

Eris — гэта ракета вышынёй 25 метраў, здольная дастаўляць да 305 кг на нізкую каляземную арбіту. Яна мае 3 ступені з гібрыднымі рухавікамі, што рэдка сустракаецца ў сучасных запусковых сістэмах — гэта рэдкая тэхналогія, якая спалучае ў сабе перавагі цвёрдага і вадкага паліва.

Кампанія адзначае, што галоўная мэта запуску — 10–20 секунд стабільнага палёту, каб сабраць дадзеныя для будучых місій. Дарэчы, іншыя кампаніі, як SpaceX, таксама не з першага разу дасягалі арбіты. А яшчэ на борце будзе слоік Vegemite – папулярнай аўстралійскай пасты.

Vegemite 380 g słoik (Made in Australia) : Amazon.pl: Artykuły spożywcze
Vegemite 380 g słoik (Made in Australia) : Amazon.pl: Artykuły spożywcze

📡 Падпісвайцеся, калі хочаце яшчэ больш навін пра зоркі, чорныя дзіркі і іншыя дзівацтвы Сусвету

Далучыцца