Google выпусціла Project Genie — эксперыментальны прататып, дзе можна з тэкставага промпта (і/ці малюнка) “наляпіць” цэлы інтэрактыўны сусвет і пайсці па ім гуляцца, нібыта гэта бясконцае «а што, калі…».

Што там пад капотам? Прататып працуе на звязцы Genie 3 (world model) + Nano Banana Pro + Gemini.

Гэта не “статычная 3D-адкрытка”, а мадэль, якая генеруе шлях наперад у рэальным часе, пакуль ты рухаешся і ўзаемадзейнічаеш са светам.

Задаеш тэкст/малюнак, выбіраеш персанажа, тып перамяшчэння (хадзіць, ехаць, лётаць), перспектыву (1st/3rd person), а Nano Banana Pro дапамагае “падмаляваць” і дакруціць.

Ідзеш і свет “дабудоўваецца” сам, камера круціцца, быццам ты ў дэма-версіі гульні.

Гэта ранні даследчы прататып — фізіка можа “плыць”, візуал не заўсёды трапляе ў промпт, кіраванне персанажам бывае з затрымкамі, і ёсць ліміт генерацыі да 60 секунд.

Доступ пакуль даюць падпісчыкам Google AI Ultra ў ЗША і абяцаюць пашыраць геаграфію пазней.