Усур'ёз разглядаю неабходнасць завязаць з гульнямі, пакуль не стаў багатым, бо гэта ўжо нават не смешна...

Microsoft абвясціла пра глабальнае павышэнне цэн на кансолі Xbox Series S/X, кантролеры. Змены ўжо ўступілі ў сілу, што тычыцца жалеза. А найбліжэйшай зімой цэны на некаторыя новыя гульні павысяцца да $79.99.

Xbox Support

Гэтае павышэнне супадае з нядаўнім ростам цэн на PlayStation 5 у Еўропе і Вялікабрытаніі, што сведчыць пра агульную тэндэнцыю ў галіне. Падвышэнне цэн, верагодна, звязана з эканамічнымі выклікамі і патэнцыйнымі тарыфамі, а таксама з ростам выдаткаў на вытворчасць.

Галоўнае

  • Xbox Series X — новая цана: $599.99, рост на $100 🙈 Посьпехаў з такой цаной
  • Xbox Series S (512GB) — цяпер $379.99 (+ $80), 1TB мадэль — $429.99
  • Xbox Series X Digital — $549.99, Galaxy Black 2TB — $729.99
  • Кантролеры і гарнітуры — базавы кантролер: $64.99, гарнітура — $119.99
  • Новыя гульні Xbox — цана вырасце з $69.99 да $79.99 у святочны сезон. Гуляем на 50-%ных зніжках
  • Xbox Game Pass — цэны не змяняюцца (пакуль што)

Для еўрапейскіх карыстальнікаў

  • Xbox Series S (512GB) — €349.99 / £299.99
  • Xbox Series X (1TB) — €599.99 / £499.99

У святле гэтых змен Xbox Game Pass выглядае асабліва прывабна, бо застаецца на тым жа ўзроўні цэн.

🎮 Падпісвайцеся, калі хочаце яшчэ больш цікавостак пра гульні, што забіраюць сон і час