Пах з-пад пах – гэта не пра пот. Гэта пра бактэрыі, якія раскладваюць тлустыя кіслоты з нашага поту і выдзяляюць лятучыя арганічныя злучэнні (VOCs), што насамрэч і смярдзяць. І вось у Паўднёвай Карэі вырашылі пайсці наўпрост да крыніцы смуроду – і знішчыць гэтых бактэрый з дапамогай… плазмы!

Volatile organic compound - Wikipedia

Прылада называецца PlaDeo (скарочана ад plasma deodorant), і яе стварылі доктары ТаэХо Лім і ЧжонЧы Со з Універсітэта Ханян. Яшчэ ў 2020 годзе іх папярэдняя мадэль пад назвай Pragant атрымала ўзнагароду за інавацыю на выставе CES. Але цяпер яны пайшлі далей і прапануюць камерцыйны апарат, што назаўжды адаб'е патрэбу ў дэзадарантах.

Як гэта працуе?

Карыстальнік двойчы на дзень падстаўляе сухія, чыстыя падпахі пад PlaDeo. Сіліконавая пракладка на прыладзе забяспечвае адлегласць у 1 см да скуры. Націскаеш кнопку – і пачынаецца магія: прылада вырабляе халодную атмасферную плазму, якая ў сваю чаргу стварае актыўныя формы кіслароду (ROS). Гэтыя хімічна актыўныя часціцы разбураюць сценкі бактэрый, якія выклікаюць пах, а таксама нейтралізуюць ужо створаныя імі VOC-малекулы.

🤔
Халодная атмасферная плазма – гэта асаблівы тып іанізаванага газу, які ствараецца пры звычайным атмасферным ціску і (у адрозненне ад гарачай плазмы як на Сонцы) мае нізкую тэмпературу, блізкую да пакаёвай. Яна змяшчае зараджаныя часціцы, але не пашкоджвае жывых тканак, таму можа бяспечна ўжывацца ў медыцыне. ХАП знішчае бактэрыі, спрыяе гаенню ран, можа тармазіць рост пухлін і актывізаваць ствалавыя клеткі, што робіць яе перспектыўным інструментам для лячэння інфекцый, хранічных ран і нават анкалагічных захворванняў.
Cold Atmospheric Plasma: A Powerful Tool for Modern Medicine - PMC
Cold atmospheric plasma use in clinical studies is mainly limited to the treatment of chronic wounds, but its application in a wide range of medical fields is now the goal of many analyses. It is therefore likely that its application spectrum will…

Добрая навіна: дзякуючы той самай 1-сантыметравай адлегласці, плазма не пашкоджвае скуру. Карацей, паху няма, скура цэлая, і ніякага дэзадаранту з алюмініем, што забівае поры, больш не трэба.

Для тых, у каго «бомба пад пахай» – ёсць опцыя падоўжыць працэс да трох хвілін. Усім іншым павінна хапіць паўтары хвіліны на кожную падпаху.

А што кажа навука?

У кастрычніку мінулага года прыладу праверылі на 33 чалавеках з 19 краін. Усе яны рэгулярна карысталіся дэзадарантамі і нават думалі пра медыцынскае лячэнне праз празмерны пах цела. Пасля выкарыстання PlaDeo – 94% удзельнікаў заявілі, што пах значна паменшыўся або знік зусім. А асобныя лабараторныя тэсты паказалі, што за 3 хвіліны прылада знішчае больш за 90% адпаведных бактэрый.

Antibacterial and deodorizing effects of cold atmospheric plasma-applied electronic deodorant - Scientific Reports
Scientific Reports - Antibacterial and deodorizing effects of cold atmospheric plasma-applied electronic deodorant

Калі і за колькі?

PlaDeo цяпер шукае фінансаванне праз платформу Indiegogo. Калі ўсё складзецца, ахвяраваўшы 149 долараў, можна будзе атрымаць прыладу першым дзесьці ў верасні гэтага года. У вольным продажы яна будзе каштаваць 249 долараў.

👸 Не брыдкі той, хто потны, а той, хто не адсочвае навіны навукі

Не спі, далучайся!

Далучыцца