Калі б 26 ліпеня 2019 года, тэарэтычна, вы купілі б на 10 000 долараў акцый кампаніі Beyond Meat, вытворцы вегетарыянскага мяса, пасля чаго адправіліся б у кому на аамаль сем гадоў, то прачнуўшыся з расчараваннем даведаліся б, што на вашым рахунку з 10 000 засталося крыху больш за 100 доллараў. За гэты час акцыі патаннелі на 98,94 працэнта.
Калісьці лёталі пад 240 долараў, цяпер каштуюць менш за долар. Продажы падаюць, фастфуд-партнёрствы не замацаваліся, інвестары злуюцца, суды дыхаюць у патыліцу. А рынак расліннага мяса… памёр? Ну, не памёр, але дакладна схуднеў і сядзіць на дыеце. Па даных аналітыкаў, рынак раслінных катлет у ЗША скарачаецца трэці год запар.
Людзі зноў ядуць мяса. Менш веганаў, менш “я проста скарачаю спажыванне”. Дадайце сюды моду на “менш ультраапрацаваную ежу” і атрымліваецца, што катлета-экструдат, не мае шанцу выйсці за межы апантаных аматараў. А што такое катлета Beyond? Гэта ж сапраўдны інжынерны праект, а не бабулін боршч.

Выхад гэтага тэксту спансіравалі:
Магнаты: mova.how, Dzmitry Sudnik, himik94, Alexey Gulev, Aleś, aliaksei, Jaŭhien Baranoŭski, VentelD, Marmol, Ivan Yanchuk, Hieorhij Puhačoŭ, Vozhyk, Aliaksei Adamovich, Siarhei Mukhin, Aliaksandr Tsitkou, Aleś Karoza; і патроны: Randomname, Aliaksey Kandratsenka, Alena Н., Aliaksiej Homza, Nicolai Grodzitski, Піля, Aliaksandr Limantau, Tsimafei Akudovich, Mikita, Hvedar, Maateusz, Kri69, GM, Heorhi Raik, Mikita, Kiryl, Aliaksandr Smirnou, Aleś z-pad Miensku, Taćciana, Georgij Smirnov, Ant, riderXIII, Ina Reichspalm, A.S..
ПадтрымацьУ выніку Beyond трапіў у ідэальны шторм: спажыванне мяса вяртаецца - толькі 22% амерыканцаў спрабавалі зменшыць спажыванне мяса ў мінулым годзе. Для параўнання - тры гады таму, такіх было ажно 37%. А ультраапрацаваная ежа — пад падазрэннем, а галоўны прадукт Beyond Meat — гэта і замена мяса, і ультраапрацаваны прадукт.