Штучны інтэлект, які яшчэ ўчора дапамагаў пісаць лісты і код, сёння можа ўдзельнічаць у вайсковых аперацыях. І, верагодна, ужо ўдзельнічае ва ўдарах па Іране.
У новым 68-ым выпуску падкаста "відзік" мы разбіраем гісторыю пра тое, як Claude ад Anthropic апынуўся ў ваеннай інфраструктуры ЗША, як кампанія пасварылася з Пентагонам, і як той самы ШІ — нібыта “забаронены” — працягвае працаваць у баявых аперацыях.
І прымае ўдзел у бамбардзіроўцы Ірана. І той самай школы?
Дзясяткі загінулых. І пытанне, якое ніхто толкам не хоча агучваць: што адбываецца, калі сістэма, якая прымае рашэнні хутчэй за чалавека і здольная забіваць, памыляецца?
Пентагон супраць Anthropic: як Claude служыць у войску
Амерыканскі ўрад забараніў кампанію-распрацоўшчыка штучнага інтэлекту за тое, што яна адмовілася даваць вайскоўцам неабмежаваны доступ да сваёй нейрасеткі — і адначасова ўрад працягнуў выкарыстоўваць гэты самы ШІ ў баявых аперацыях.
Але давайце па парадку, бо гэтая гісторыя пачалася задоўга да гучнага мінулага тыдня.
Яшчэ ў лістападзе 2024 года Anthropic заключыла партнёрства з Palantir і Amazon Web Services, каб дэплоіць свайго Клода на сакрэтных ваенных сетках.

Для тых, хто не ў курсе: Palantir — гэта такая кампанія, якая робіць аналітычны софт для разведкі і арміі, і яна, па сутнасці, з'яўляецца хрыбтом амерыканскіх спецслужбаў. Моцна павязаны з гэтым паланцірам Пітэр Ціль, больш вядомы ў вузкім коле гледачоў відзіка як Антыхрыст і тэхнафеадал. Падрабязнасці глядзіце ў выпуску пра смерць капіталізма і новую тэхнашляхту. Здаецца, гэта быў 61 выпуск.

Выхад гэтага тэксту спансіравалі:
Магнаты: mova.how, Dzmitry Sudnik, himik94, Alexey Gulev, Aleś, aliaksei, Jaŭhien Baranoŭski, VentelD, Marmol, Ivan Yanchuk, Hieorhij Puhačoŭ, Vozhyk, Aliaksei Adamovich, Siarhei Mukhin, Aliaksandr Tsitkou, Aleś Karoza; і патроны: Randomname, Aliaksey Kandratsenka, Alena Н., Aliaksiej Homza, Nicolai Grodzitski, Піля, Aliaksandr Limantau, Tsimafei Akudovich, Mikita, Hvedar, Maateusz, Kri69, GM, Heorhi Raik, Mikita, Kiryl, Aliaksandr Smirnou, Aleś z-pad Miensku, Taćciana, Georgij Smirnov, Ant, riderXIII, Ina Reichspalm, A.S..
ПадтрымацьДык вось, потым быў кантракт на $200 мільёнаў ад Міністэрства абароны, запуск Claude Gov — спецыяльнай версіі для ўрадавых патрэбаў — і ўрэшце Клод апынуўся ўшыты ва ўсю ваенную інфраструктуру: ацэнка разведданых, ідэнтыфікацыя мэтаў, баявыя сімуляцыі. Карацей, з дапаможніка па пісьму ён ператварыўся ў штабны ШІ.
А потым стрэліў рэйд у Каракасе.