Перайсці да навігацыі Перайсці да артыкулаў Перайсці да зместу
аляхновіч
  • Sign up
  • Галоўная
  • Хто я?
  • Падзякаваць данатам
  • Залагініцца
Тэгі
  • тэг па падпісцы па падпісцы
  • тэг відзік відзік
  • тэг лонг лонг
  • тэг тэхнавука тэхнавука
  • тэг кіназнічка кіназнічка
  • тэг асабістае асабістае
  • чэры-🍒-пік
  • тэг фотакарткі фотакарткі
  • тэг linux linux
Сацсеткі
Падпісацца
аляхновіч
  • Галоўная
  • Тэгі
🧙 🍿 Новыя акторы Гары Потэра + ТОП-7 серыялаў траўня 2025
  • Галоўная
  • Тэгі
кіназнічка

🧙 🍿 Новыя акторы Гары Потэра + ТОП-7 серыялаў траўня 2025

Віталь Аляхновіч Віталь Аляхновіч 7 чэрвеня 2025 9 хв чытання
  • Падзяліцца ў X
  • Падзяліцца ў Facebook
  • Падзяліцца ў LinkedIn
  • Падзяліцца ў Pinterest
  • Email
🧙 🍿 Новыя акторы Гары Потэра + ТОП-7 серыялаў траўня 2025
Змест старонкі
Разблакаваць поўны змест

HBO нарэшце раскрыла, хто сыграе галоўную тройцу ў доўгачаканым серыяле па кнігах Дж.К. Роўлінг. Знаёмцеся: Гары – Дамінік МакЛафлін, Герміёна – Арабэла Стантан, і Рон – Алістэр Стаўт. 

Пошук актораў быў сапраўднай феерыяй – на ролі прэтэндавалі больш за 32 тысячы дзяцей з Брытаніі і Ірландыі. Кожнага прасілі запісаць відэа: кавалачак літаратурнага чытання і трошкі пра сябе ды свайго блізкага – сябра, бабулю ці ката.

Хто гэтыя новыя чараўнікі?

👦 Дамінік МакЛафлін, 11-гадовы шатландзец, ужо паспеў зняцца ў серыялах Gifted і Grow, а таксама сыграў у «Макбэце» разам з Рэйфам Файнзам. Навучаецца ў Performance Academy Scotland, дзе, як кажуць, з самага пачатку ведалі: гэта наш Гары.

👧 Арабэла Стэнтан – таксама 11 гадоў, ужо мае досвед Вэст-Энду: згуляла Матыльду ў мюзікле Matilda the Musical, і выступала ў Starlight Express у ролі наратаркі. Яшчэ і ў Букінгемскім палацы выступала!

🧒 Алістэр Стаўт, самы загадкавы з трох, вядомы пакуль што толькі… рэкламай бульбы. Але хто сказаў, што з вячэры з бацькамі не вырастаюць сапраўдныя героі? У яго няма тэатральных дасягненняў, затое – шчыры погляд і шанец быць Ронам, які, дарэчы, таксама заўжды быў звычайным хлопцам у незвычайнай кампаніі.

Рэжысёр Марк Майлод і шоуранерка Франчэска Гардынер адзначылі, што працэс быў доўгі, але плённы: «Гэтыя трое – сапраўднае адкрыццё. Іх харызма і талент пераўзыходзяць усе чаканні».

Чароўныя гісторыі не старэюць. HBO марыць распачаць новае дзесяцігоддзе Потэраманіі. Калі раней мы глядзелі на Потэра праз (страшна, што я такое кажу) рэтра-фільтры 2000-х, то цяпер прыйшоў час для новага пакалення – з 4K і diversity.

Пакуль не вядома, хто адыграе, напрыклад, Драко Малфоя ці Волан-дэ-Морта. Але галоўнае – трываласць цэнтру. Спадзяемся, што ён у надзейных руках.

🎬 “Forever” (2024)

📅 Прэм’ера: 8 траўня

📚 Паводле рамана Джудзі Блeм, які некалі забаранялі, а цяпер – зноўку актуальны, ды яшчэ і ў новай версіі.

Вы калі-небудзь чулі, каб у серыяле галоўны герой усё яшчэ называў свой пісюн Ральфам? А вось у гэтым – так! Але не спяшайцеся круціць вачыма: “Forever” – гэта не проста чарговы падлеткавы серыял з пацешнымі жартамі і перабольшанымі эмоцыямі. Гэта далікатная гісторыя пра першае каханне, якое адчуваецца так, быццам адбылося і з вамі, і ўчора, і сёння.

Серыял пераносіць падзеі арыгінальнага рамана Джудзі Блум 1975 года ў Лос-Анджэлес 2018-га, дзе галоўныя героі – чарнаскурыя падлеткі Джасцін і Кіша. І ведаеце што? Гледзячы на водгукі крытыкаў, гэтая пара заваёўвае прыязнь з першага погляду – настолькі яны сапраўдныя.

Саундтрэк – асобны герой серыяла: хіп-хоп і R&B адгукаюцца кожным біццём сэрца, робячы сцэны яшчэ мацнейшымі. Камера любіць гэтых герояў, а рэжысура дае ім дыхаць – інтымна, шчыра, жыва.

Серыял расцягнуўся на восем гадзінных эпізодаў. Некаторыя крытыкі адзначаюць, што цягнуцца яны усамрАз назве серыяла – бясконца, як апошні ўрок матэматыкі.

Але гэта можна дараваць – бо сэнс, цеплыня і сумленнасць у ім – на вагу золата. Расказваюць пра рэўнасць, ніякаватасць, супярэчнасці і пагадненні. Важныя тэмы, як уплыў сацсетак на падлеткаў, тут раскрываюцца без маралізатарства, але з павагай і глыбінёй. Адзін з крытыкаў называе серыял ідэальнай процівагай найгоршаму варыянту – Adolescence – брытанскаму чатырохсерыйніку «Падлеткавы ўзрост».

Але ці варта глядзець? Калі хочаце пабачыць, як першае каханне можа быць і мілым, і складаным, і смешным, і трагічным – то гэта серыял для вас. Forever – гэта як той першы пацалунак: ніякаваты, трохі нязручны, але такі, што не забудзеш ніколі.

🎬 “Murderbot” – новы фантастычны серыял на Apple TV+

📅 Прэм’ера: 16 траўня

🤖 Паводле бэстсэлераў “The Murderbot Diaries” ад Марты Уэлс

🎭 У галоўнай ролі – Аляксандр Скарсгард

Гэты артыкул толькі для платных падпісчыкаў

Станьце ўдзельнікам зараз і атрымайце доступ да ўсіх артыкулаў, эксклюзіўнага кантэнту і будзьце ў курсе ўсіх абнаўленняў.

Стаць удзельнікам

Ужо ёсць акаўнт? Увайсці

Чытаць далей

чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік №1. Сорак гадоў — і арганізм перазагружаецца

23 сак 2026 7 хв чытання
відзік

відзік №69. DLSS 5: як Nvidia збрахала геймерам — і чаму гэта не выпадковасць

20 сак 2026 6 хв чытання

Падпісацца на "чэры-пік"

Далучайся, каб не прапусціць новыя нумары рассылкі пра найлепшае з тэхналагічнага жыцця

Запішыце мяне
аляхновіч

Глыбока і шчыльна пра тэхналагічнае жыццё

  • Галоўная
  • Хто я?
  • Падзякаваць данатам
  • Залагініцца

© 2026 аляхновіч - Апублікавана з дапамогай Ghost і Thesis
Блог
чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік №1. Сорак гадоў — і арганізм перазагружаецца

23 сак 2026 7 хв чытання
відзік

відзік №69. DLSS 5: як Nvidia збрахала геймерам — і чаму гэта не выпадковасць

20 сак 2026 6 хв чытання
чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік №0. Кажуць, рассылкі ніхто не чытае

18 сак 2026 5 хв чытання
Відэаартыкул Платны артыкул відзік

відзік №68. AI спрычыніўся да масавага забойства?

12 сак 2026 9 хв чытання
linux

🎬 DaVinci Resolve на Linux: чаму H.264, H.265, AAC не працуюць і як гэта вырашыць

1 сак 2026 4 хв чытання
Відэаартыкул Платны артыкул відзік

відзік №67. Расліннае мяса прайграла бітву з рэальнасцю

18 лют 2026 4 хв чытання
Відэаартыкул Платны артыкул

тэхнавука+25. Гіганцкая калонія павукоў і новы тып арыгамі

12 ліст 2025 6 хв чытання
Відэаартыкул Платны артыкул

відзік-неВідзік №61. Зрабіў неяк тэхна-феадал новы Painkiller

23 каст 2025 7 хв чытання
лонг

🔥 Як шоу дронаў ператвараецца ў апакаліпсіс: кароткая гісторыя эвалюцыі

7 каст 2025 4 хв чытання
лонг

🥲 На жаль, менавіта Цукерберг зрабіў next big thing, і гэта разумныя акуляры

5 каст 2025 5 хв чытання
Загрузіць больш Вы дасягнулі канца спісу
  • Галоўная
  • Хто я?
  • Падзякаваць данатам
  • Залагініцца
  • Sign up
  • Галоўная
  • Хто я?
  • Падзякаваць данатам
  • Залагініцца
Тэгі
  • тэг па падпісцы па падпісцы
  • тэг відзік відзік
  • тэг лонг лонг
  • тэг тэхнавука тэхнавука
  • тэг кіназнічка кіназнічка
  • тэг асабістае асабістае
  • чэры-🍒-пік
  • тэг фотакарткі фотакарткі
  • тэг linux linux
Сацсеткі
чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік №1. Сорак гадоў — і арганізм перазагружаецца

23 сак 2026 7 хв чытання
відзік

відзік №69. DLSS 5: як Nvidia збрахала геймерам — і чаму гэта не выпадковасць

20 сак 2026 6 хв чытання
чэры-🍒-пік

чэры-🍒-пік №0. Кажуць, рассылкі ніхто не чытае

18 сак 2026 5 хв чытання
Відэаартыкул Платны артыкул відзік

відзік №68. AI спрычыніўся да масавага забойства?

12 сак 2026 9 хв чытання
linux

🎬 DaVinci Resolve на Linux: чаму H.264, H.265, AAC не працуюць і як гэта вырашыць

1 сак 2026 4 хв чытання
Відэаартыкул Платны артыкул відзік

відзік №67. Расліннае мяса прайграла бітву з рэальнасцю

18 лют 2026 4 хв чытання
Відэаартыкул Платны артыкул

тэхнавука+25. Гіганцкая калонія павукоў і новы тып арыгамі

12 ліст 2025 6 хв чытання
Відэаартыкул Платны артыкул

відзік-неВідзік №61. Зрабіў неяк тэхна-феадал новы Painkiller

23 каст 2025 7 хв чытання
лонг

🔥 Як шоу дронаў ператвараецца ў апакаліпсіс: кароткая гісторыя эвалюцыі

7 каст 2025 4 хв чытання
лонг

🥲 На жаль, менавіта Цукерберг зрабіў next big thing, і гэта разумныя акуляры

5 каст 2025 5 хв чытання
Загрузіць больш Вы дасягнулі канца спісу
Падпісацца