Арыгінальны гук быў моцна спаскуджаны, бо добры мікрафон не ўзяў з сабой у Беларусь.

Скарыстаўся Enhance Speech v2 ад Adobe, каб хоць як яго выратаваць. Карысная тулза, якая дазваляе апрацаваць гадзіну гуку бясплатна.

Мініяцюру рабіў праз Affinity Photo 2, у якім амаль не разбіраюся і доўга мацярыўся, каб хоць банальныя рэчы зрабіць.

Цяжка на выездзе без звыклага асяроддзя штосьці ствараць 🤯

Тым не менш, новая кіназнічка ўжо ў эфіры. Прыемнага прагляду!