На працягу дзесяцігоддзяў амерыканцы з заміраннем сэрца глядзелі ў неба: “А раптам яны – іншапланецяне – ужо сярод нас?” Шэрыя чалавечкі, разбітыя талеркі, Зона 51… Усё гэта выглядае як сцэны з фантастычнага серыялу 90-х, але на справе ў гэтай гісторыі нашмат больш зямнога – і, што цікава, дзяржаўнага.

Шыкоўны матэрыял на Wall Street Journal пра тое, як ЗША мэтанакіравана займаліся містыфікацыямі вакол НЛА і Зоны 51, каб абараніць свае ваенныя сакрэты. Пераклаў і адаптаваў для вас.

https://www.wsj.com/politics/national-security/ufo-us-disinformation-45376f7e

Здымак з талеркай у барчыку каля пустыні

Усё пачалося ў 1980-х, калі афіцэр амерыканскіх ВПС занёс у бар побач з Зонай 51 некалькі здымкаў нібыта НЛА і папрасіў развесіць іх на сценах. Гэта было зроблена не дзеля прыгожага дэкору. Фота былі падробленыя – і афіцэр, як пазней прызнаў сам, быў часткай аперацыі дэзінфармацыі.

Ягоная мэта? Адцягнуць увагу ад таго, што сапраўды адбывалася на таемнай базе ў Невадзе: там выпрабоўваліся найсакрэтнейшыя стэлс-самалёты, у тым ліку F-117, выгляд якога сапраўды можна было прыняць за іншапланетную тэхніку. Лепш, каб мясцовыя верылі ў талеркі з Андрамеды, чым выкрылі новы ваенны праект.

Міфалогія, інспіраваная дзяржавай

Гэтая гісторыя – адна з многіх, выкрытых Пентагонам у выніку ўнутранага расследавання, праведзенага нядаўна. Каманда даследнікаў выявіла, што часам урад сам распаўсюджваў фэйкавыя гісторыі пра іншапланецян, каб схаваць рэальныя сакрэты – як, напрыклад, выпрабаванні зброі ці тэхналогій супраць СССР.

https://www.wsj.com/politics/national-security/pentagon-defense-department-ufo-uap-aliens-report-99d2ca20

У іншых выпадках улады проста маўчалі, дазваляючы чуткам распаўсюджвацца. Гэта быў карысны дымавы заслон. Няўжо ўсё гэта – маніпуляцыя ўласным народам?

Так.

Непразрыстая бюракратыя, якая хавала сакрэтныя праграмы ўнутры сакрэтных праграм, хаваючы іх за прыкрыццём, стварала ўрадлівую глебу для распаўсюджвання міфаў.

[Калі сам гэты матэрыял не з'яўляецца чарговай містыфікацыяй дзеля таго, каб схаваць ад нас праўду пра прышэльцаў 😅 – Віталь]

“Праграма іншапланетнага реверс-інжынірынгу”

У 2022 годзе навуковец Шон Кіркпатрык, які працаваў у ваеннай выведцы, узначаліў новы офіс з гучнай назвай AARO (All-domain Anomaly Resolution Office). Яго задача – разабрацца, ці сапраўды ЗША збіралі тэхналогіі з іншых светаў.

Аказалася, што некаторыя “праграмы іншапланетнага паходжання” былі… рытуальнымі жартачкамі дзядоў, што вышлі з пад кантролю. Жартачкі выйшлі з-пад кантролю, а дзяды – гэта "старослужащие". Некаторым афіцэрам пры прызначэнні паказвалі фальшывую дакументацыю, фотаздымкі НЛА і казалі: “Ты цяпер у сакрэтнай праграме Yankee Blue, нічога нікому”. Людзі падпісвалі NDA, маўчалі дзесяцігоддзямі, і толькі потым разумелі, што гэта была… містыфікацыя.

Але многія так і не зразумелі. Яны дагэтуль перакананыя, што працавалі з іншапланетным металам. Іх заявы прывялі да расследавання Пентагона.

Містыка каля ядзерных шахт

Адна з найзагадкавейшых гісторый датычыцца 1967 года, калі афіцэр Роберт Салас сядзеў у бункеры з кантролем ядзерных ракетаў. Над базай з’явіўся яркі аранжавы авал, а ўсе ракеты раптам выйшлі з ладу. Ён, як і яшчэ некалькі сведкаў, быў выведзены з поста і загадаўшы маўчаць.

Кіркпатрык і яго каманда раскапалі сакрэт: у той час армія выпрабоўвала электрамагнітныя генератары, што імітавалі наступствы ядзернага выбуху – каб праверыць, ці не “слепне” сістэма запуску ў выпадку сапраўднага нападу. Гэтыя выпрабаванні праводзіліся ў сакрэце, а сведкі – былі ў поўнай недасведчанасці.

У дакуменце Пентагона 1973 года буйным планам паказаны план часткі абсталявання, якое выпраменьвае электрамагнітную хвалю, якая падчас выпрабавання можа выглядаць як маланка.

Салас, якому цяпер 84, і сёння верыць, што гэта была іншапланетная інтэрвенцыя дзеля спынення ядзернай вайны. І часткова ён мае рацыю: гэта сапраўды была сіла вышэй яго разумення – толькі зямнога паходжання.

Сакрэты, што раскладаюцца

Нягледзячы на гучныя заявы, справа не ў іншапланецянах. Справа – у людзях. У сістэме, што стварае ілюзіі, каб схаваць рэальнасць. І ілюзіі гэтыя з часам становяцца міфамі, у якія верыць цэлая краіна.

Ці была гэта добра прадуманая стратэгія? Ці проста бюракратычны сюррэалізм, які выйшаў з-пад кантролю? Адказу няма. Але факт застаецца: калі вы сёння чуеце гісторыі пра НЛА, фіялетавых істот і таемныя базы – не спяшайцеся смяяцца. Магчыма, гэта не іншы свет. Гэта проста Пентагон.

👽 Далучыся да падпісчыкаў, і разам мы даведаемся, хто насамрэч лятае ў талерках

Далучыцца