Ілан Маск сутыкаецца з межамі ўлады, якую купляў сабе дзякуючы палітычным ахвяраванням. Ён спадзяваўся ўплываць на Белы дом, але Дональд Трамп аказаўся не тым, каго можна "купіць назаўжды". З падбітым вокам і бруднай рэпутацыяй Маск развітаўся з Трампам у Белым Доме. Прайшло некалькі дзён і ён называе новы закон Трампа "агіднай брыдотай". Цяпер ён не гулец з уладай, а засмучаны спонсар, што спрабуе выратаваць падатковыя льготы для Tesla.

У мінулую пятніцу Ілан Маск развітаўся з Белым домам – яго тэрмін працы як спецсупрацоўніка ва ўладзе скончыўся. Больш ён не зможа напрамую ўплываць на палітыку. І гэта ўжо бачна па тым, якую гістжэрыю ён раскручвае ў Твітары, заклікаючы карыстальнікаў пісаць сваім сенатарам, каб заблакіраваць "Адзін вялікі прыгожы закон" Трампа. Закон, што павысіць столю дзяржпазыкі ЗША і бюджэтныя выдаткі. Тое, супраць чаго змагаўся Ілан. Унікальная сітуацыя...

Але самае галоўнае ў гэтым законе, што датацыі на электрычкі Tesla таксама знікнуць.

Elon Musk calls Trump’s budget bill a ‘disgusting abomination’
Out of the house.

Вынікі кетамінавага хаосу

Ілан Маск, чалавек, які звычайна сам робіць навіны, гэтым разам сам уцягнуўся ў цягучую хвалю скандалаў і заблытаных палітычных гульняў. У пятніцу ён з’явіўся ў Белым доме разам з Дональдам Трампам – магчыма, у апошні раз – і з чорным вокам. Паводле Маска, вока яму "падправіў" уласны малалетні сын: "Я сказаў: "Удар мяне ў твар", і ён ударыў". Канешне, паверым.

Маск сцвярджаў, што мінімальна ўжывае наркотык кетамін – дзеля лячэння дэпрэсіі. Але New York Times паведамляе: у 2024 годзе ўсё было значна сур’ёзней. Сябры Маска занепакоены яго рэгулярным ужываннем кета і іншых псіхаактыўных рэчываў, уключаючы ЛСД і экстазі, асабліва на закрытых вечарынах, дзе забаранялася здымаць і нават карыстацца тэлефонам. Некаторыя сябры праўлення Tesla казалі, што гэта «вострая тэма», бо самі часта з Маскам падарожнічаюць.

Гэтае вока – не адзінае, што Маск «захапіў» з сабой, сыходзячы з пасады кіраўніка DOGE – Department of Government Efficiency, або па-нашаму "Дэпартаменту дзяржаўнай эфектыўнасці". За пяць месяцаў сваёй працы ён спрабаваў "чысціць" федэральныя структуры ад "распусты, махлярства і пустых выдаткаў", абяцаў зэканоміць трыльён даляраў. Атрымалася, мякка кажучы, не зусім.

Паводле яго слоў, DOGE скараціў выдаткі на 160 мільярдаў, але незалежныя даследчыкі сцвярджаюць, што сапраўдная лічба куды меншая. Больш за тое, спроба "аптымізацыі" прывяла да хваляў звальненняў, затрымак у працы і нават смерцяў: адзін з аналітыкаў звязаў скасаванне гуманітарнай дапамогі з гібеллю 300 тысяч людзей, пераважна дзяцей. Зэканомілі, як кажуць, на жыцці.

Impact Dashboard - Impact Counter | Impact Counter
Visualize the human impact of funding changes for aid and support organizations.

Іншыя ягоныя кампаніі таксама не квітнеюць. Tesla страчвае долю рынку і паказала першае зніжэнне продажаў за амаль пяць гадоў.

https://www.investopedia.com/tesla-stock-slides-after-more-weak-sales-data-11748244

Tesla (TSLA) sales continue to crash in Europe as it clings to a fluke in Norway
Tesla’s sales continue to crash in Europe despite the availability of the new Model Y and record discounts. However, the…

Рэйтынг самога Маска ў ЗША знізіўся – большасць людзей адкрыта кажуць, што ён ім не падабаецца.

Majority Of Americans Dislike Musk And Zuckerberg, New Research Shows
New research reveals that most U.S. adults feel unfavorably towards Elon Musk and Mark Zuckerberg. Why? That could be down to social media.

А праўленне DOGE завяршылася не трыумфам, а пафаснай сцэнай з "залатым ключом" ад Трампа і футболкай The Dogefather.

Дзякуй за грошы, ты вольны

Пры гэтым Маск адкрыў яшчэ адзін жыццёвы ўрок: нават калі ты мільярдэр і сябруеш з прэзідэнтам, гэта не значыць, што цябе не выкінуць за борт. Ён хацеў працягнуць працу ў DOGE, але закон дазваляў яму быць "спецыяльным супрацоўнікам ураду" толькі 130 дзён. Калі тэрмін скончыўся, яго як старую канапу вынеслі з будынку.

Цяпер праз сацсеткі ён спрабуе уплываць на палітыку, заклікае сваіх фанатаў тэлефанаваць у Кангрэс і Сенат, каб заблакаваць бюджэтны закон, што парэжа датацыі на яго Tesla-мабілі. Гэта ўскладняе продаж аўтамабіляў Tesla ва ўмовах, калі іх і без таго складана прадаваць. Яго любімы Ілан-фан Джарэд Айзекман не атрымаў крэсла кіраўніка NASA – Трамп раптам зняў яго кандыдатуру.

Isaacman: people with ‘axes to grind’ about Musk caused withdrawn NASA nomination
Jared Isaacman made clear he believes his nomination to be administrator of NASA was pulled by the White House because of his ties to Elon Musk.

Маск таксама хацеў, каб Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі выкарыстоўвала яго спадарожнікавую сістэму Starlink для кіравання паветраным рухам нацыянальнага маштабу. Але адміністрацыя адмовілася ад гэтага праз відавочны канфлікт інтарэсаў і па тэхналагічных прычынах.

https://www.axios.com/2025/06/03/elon-musk-trump-white-house-relationship

Сябры Маска ўсё яшчэ сядзяць у адміністрацыі, але ўплыў самога Маска змізарнеў. Калі твой галоўны спосаб дасягнуць мэты – напісаць злосны твіт і назваць сябе "сабачым бацькам", не варта здзіўляцца, што цябе перастаюць баяцца нават былыя паплечнікі.

Сама ідэя DOGE – скараціць дзяржвыдаткі – выглядала для Маска як магчымасць пабыць урадавым анархістам: усё разабраць, нічога не будаваць. Але гульня ў палітыку патрабуе не толькі крэатыўных метафар, а і дыпламатыі. Маск жа, як той бык у посуднай краме, пасварыўся з усімі – ад сенатара Рубіа да кіраўніка транспартнага ведамства. І цяпер сам сядзіць у твітары, сумуе па трыбуне і падлічвае лайкі: з абасранай рэпутацыяй, падзеннем продажаў Tesla, без свайго чалавека ў NASA і кетамінавым туманам у галаве.