Ракета, якая павінна занесці чалавецтва на Месяц і Марс, чарговы раз грымнула – і нават не ўзляцеўшы. У новым выпуску «тэхнавукі» – выбух на палігоне SpaceX, чаму Starship самазнішчаецца часцей. Плюс: як японская Honda будуе сваю ракету, што робіць HP з Google Beam і навошта мышам інфрачырвоны зрок.
Выбух Starship: новы правал SpaceX?
Увечары серады на выпрабавальным палігоне SpaceX у штаце Тэхас усё пайшло як па масле… толькі ў адваротны бок: падчас падрыхтоўкі да статычнага запуску рухавікоў верхняя частка ракеты Starship проста выбухнула. Так, менавіта тая самая гіганцкая жалезяка, на якой Ілан Маск марыць калісьці завезці чалавецтва на Месяц і нават на Марс.